Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Мядзьведзеў стане паслом адкрытасьці інтэрнэту


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў лічыць, што фундамэнтальныя падыходы да аўтарскага права ў інтэрнэце павінны быць перагледжаныя ў бок большай адкрытасьці. Гэтую прапанову ён гатовы перадаць на разгляд сваім калегам па “вялікай васьмёрцы”. Сёньня на сустрэчы з прадстаўнікамі расейскай інтэрнэт-супольнасьці Мядзьведзеў адзначыў, што мадэль аўтарскага права ўзьнікла па мадэлі абсалютнага права ўласнасьці , якое заснаваная на абароне сваёй уласнасьці ад усіх і кожнага. Як толькі зьявіліся электронныя сродкі камунікацыі, зьявілася глябальная сетка, гэта тэорыя пайшла пад адхон, сказаў ён.
Сёньня ў сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам узялі ўдзел прадстаўнікі сацыяльных сетак “Одноклассники”, “ Мой мир”, LiveJournal і іншых.
XS
SM
MD
LG