Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс над "беларускім шпіёнам" можа адбыцца ў чэрвені


Самалёт F-16 (Fighting Falcon)
Самалёт F-16 (Fighting Falcon)
Пракуратура Нідэрляндаў настойвае на падаўжэньні на 60 дзён арышту для 37-гадовага Крыса В. Да 2009 году ён быў пілётам Каралеўскіх ваенна-паветраных сілаў Нідэрляндаў, капітанам шматмэтавага зьнішчальніка чацьвёртага пакаленьня F-16 (Fighting Falcon). Яму ставяць у віну ўцечку нацыянальных ваенных сакрэтаў, а таксама шпіянаж на карысьць Беларусі.

Крыса В. затрымалі 17 сакавіка ў Гаазе. Утрымліваюць яго ў турме "Zoetermeer". Мяркуецца, што судовы працэс над ім пачнецца 9 чэрвеня.

Сьледзтва пакуль не падае аніякай інфармацыі пра тое, якія менавіта дзяржаўныя сакрэты хацеў прадаць беларускаму КДБ Крыс В. Натаўскія экспэрты, якіх цытуюць сёньня нідэрляндзкія СМІ, лічаць, што былы пілёт F-16, самалёта амэрыканскай вытворчасьці, усе ж валодае некаторай сакрэтнай інфармацыяй пра сыстэмы ўзбраеньня і тэхніку НАТО. У сваю чаргу, на іх думку, гэтая інфармацыя магла б быць цікавай для Беларусі, чый лідэр Лукашэнка мае прыязныя стасункі з дыктатарам Кадафі.

Як паведамляюць галяндзкія журналісты, пасьля сыходу з ВПС Крыс В. зазнаў вялікія фінансавыя і псыхалягічныя праблемы. Ён спрабаваў заснаваць уласную кампанію, якая мелася займацца пытаньнямі экалёгіі. Як кажа сам Крыс В., дзеля гэтага ён вёў перамовы з інвэстарамі, адзін зь якіх быў зь Беларусі. Паведамляецца, што яго, як і нідэрляндца, таксама арыштавалі 6 тыдняў таму.

Паводле СМІ, пасьля выкрыцьця Крыс В. спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG