Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілы Кадафі ўзмацняюць абстрэл Місураты


Верныя Муамару Кадафі вайскоўцы сёньня інтэнсыўна абстрэльваюць аэрапорт горада Місурата. Відавочны паведамляюць, што з самай раніцы ўрадавыя войскі і паўстанцы вядуць аўтаматную перастрэлку. Прыярытэтам урадавых войскаў зьяўляецца захоп аэрапорту, які знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Місураты. Гэты горад – адзіны на захадзе Лібіі, які застаецца ў руках праціўнікаў Кадафі.
XS
SM
MD
LG