Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень каралеўскага вясельля ў Брытаніі стаў выхадным днём


U.K. -- Prince William and his wife Catherine, Duchess of Cambridge, wave as they travel to Buckingham Palace in the 1902 State Landau, along the Procession Route, London, 29Apr2011

U.K. -- Prince William and his wife Catherine, Duchess of Cambridge, wave as they travel to Buckingham Palace in the 1902 State Landau, along the Procession Route, London, 29Apr2011

29 красавіка – дзень вясельля прынца Ўільяма і Кэйт Мідлтан стаў у Вялікабрытаніі выхадным днём і найбуйнейшай сьвецкай падзеяй году.

Жаніху і нявесьце па 28 гадоў, яны пазнаёміліся ў часе вучобы ў Эдынбурскім унівэрсытэце. На вянчаньне ў Ўэнстмінстэрскае абацтва былі запрошаныя 1900 гасьцей. Сярод іх ня толькі прадстаўнікі эўрапейскіх каралеўскіх сем'яў, брытанскай арыстакратыі, міністры, сваякі, але і зоркі экрану, шоў-бізнэсу, спорту. Пасьля вянчаньня маладыя накіраваліся ў Букінгемскі палац, дзе каралева ладзіць прыём для 600 гасьцей.



Знаёмства і сяброўства Кэйт і Ўільяма прцягваецца ўжо 9 гадоў. Многія назіральнікі адзначаюць, што прынц выбраў сваю будучую жонку "з народу". Кэйт хаця і ня мае арыстакратычных каранёў, паходзіць з заможнай сям'і сярэдняй клясы. Апошнія два гады пара ўжо жыве разам непадалёк ад базы брытанскіх ваенна-паветраных сіл ва Ўэльсе, дзе прынц Ўільям служыць пасьля заканчэньня вайсковай акадэміі пілётам верталёта. Ён патрулюе ўзбярэжжа і ўдзельнічае ў выратавальных працах.

XS
SM
MD
LG