Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусульманскае брацтва заклікае сырыйцаў на вуліцы


Забароненая ісламісцкая арганізацыя “Мусульманскае брацтва” заклікала сырыйцаў выйсьці сёньня на вуліцы з антыўрадавым пратэстам. Гэта першы адкрыты заклік з боку "Мусульманскага брацтва" пасьля пачатку масавых дэманстрацый у Сырыі супраць прэзыдэнта Башара Асада. Актывісты назвалі сёньняшнюю акцыю “Гнём гнева” . Абурэньне мас узмацнілася пасьля жорсткіх разгонаў пратэстаў. Паводле праваабарончых арганізацый ад пачатку пратэстаў загінулі каля 500 чалавек. Рада ААН у правах чалавека праводзіць сёньня ў Жэневе спэцыяльнае пасяджэньне для абмеркаваньня сытуацыі ў Сырыі.
XS
SM
MD
LG