Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН асудзіла тэракт у Маракешы


Кавярня пасьля выбуху

Кавярня пасьля выбуху

Пасьля таго, як ноччу ў шпіталі памерлі яшчэ два чалавекі, колькасьць ахвяраў выбуху ў кавярні мараканскага гораду Маракеш дасягнула 16 чалавек. Рада Бясьпекі ААН і Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун выказалі спачуваньні родным і сваякам загінулых. Сярод ахвяраў было шмат замежнікаў, двое зь іх – расіяне.

Выбух абыўся ўчора ў кавярні Аргана на цэнтральнай плошчы гораду Маракеш, які часта наведваецца турыстамі. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за тэракт. Мясцовыя ўлады падазраюць у дачыненьні сетку Аль Кайды.
XS
SM
MD
LG