Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыцкі лідар лічыць небясьпечным прысьпешваць дэмакратыю


Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон лічыць небясьпечным прысьпешваць дэмакратычныя працэсы ў краіне ва ўмовах непадрыхтаванасьці грамадзтва. Адпаведную заяву ён зрабіў сёньня на пасяджэньня Грамадзскага савету рэспублікі. Дэмакратыя, паводле таджыцкага лідара, гэта працэс, які небясьпечна фарсіраваць, калі народ да гэтага не гатовы. Паводле кіраўніка, Таджыкістан будзе будаваць сваё дэмакратычнае грамадзтва з улікам нацыянальных традыцый і мэнталітэту народа.

Эмамалі Рахмон кіруе Таджыкістанам з 1994 году, перажыўшы два замахі на сваё жыцьцё і нэйтралізаваўшы апазыцыю. У часе яго кіраваньня ў выніку рэферэндуму была зьмененая канстытуцыя , дзе адмененыя абмежаваньні па ўзросьце для прэзыдэнта. Пачынаючы з 2006 года Рахмон можа балятавацца яшчэ на два сямігадовыя тэрміны.

XS
SM
MD
LG