Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа беларускіх анархістаў перададзеная ў суд


Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы беларускіх анархістаў Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча і Максіма Веткіна, паведамляе праваабарончая арганізацыя "Вясна 96".

Анархістаў абвінавачваюць у зьдзяйсьненьні шэрагу нападаў на будынкі і падпалаў, а таксама ў іншых злачынствах. Акрамя таго, Аляксандру Францкевічу было выстаўлена дадатковае абвінавачаньне – ва ўзломе сайту Наваполацкага гарвыканкаму. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Справу будзе разглядаць з 18 па 23 траўня судзьдзя Завадзкога суду Жанна Хвайніцкая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG