Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень вясельля прынца Ўільяма ў Брытаніі стаў выхадным днём


29 красавіка – дзень вясельля прынца Ўільяма і Кэйт Мідлтан стаў у Вялікабрытаніі выхадным днём і найбуйнейшай сьвецкай падзеяй году. Жаніху і нявесьце па 28 гадоў, яны пазнаёміліся ў часе вучобы Эдынбурскім унівэрсытэце. На вянчаньне ў Ўэнстмінстэрскае абацтва запрошаныя 1900 гасьцей. Сярод іх ня толькі прадстаўнікі эўрапэйскіх каралеўскіх сем'яў, брытанскай арыстакратыі, міністры, сваякі, але і зоркі экрану, шоў-бізнэсу. Пасьля вянчаньня маладыя накіруюцца ў Букінгемскі палац, дзе каралева ладзіць прыём для 600 гасьцей.

Знаёмства і сяброўства Кэйт і Ўільяма прцягваецца ўжо 9 гадоў. Многія назіральнікі адзначаюць, што прынц выбраў сваю будучую жонку з народу. Кэйт хаця і ня мае арыстакратычных каранёў, паходзіць з заможнай сям'і сярэдняй клясы. Апошнія два гады пара ўжо жыве разам непадалёк ад базы брытанскіх ваенна-паветраных сіл ва Ўэльсе, дзе прынц Ўільям служыць пасьля заканчэньня вайсковай акадэміі пілётам верталёта. Ён патрулюе ўзбярэжжа і ўдзельнічае ў выратавальных працах.
XS
SM
MD
LG