Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы Нідэрляндаў паводле падазрэньня ў шпіянажы на карысьць замежнай дзяржавы арыштавалі пілёта зьнішчальніка F-16 нацыянальных вайскова-паветраных сілаў.

Трыццацісямігадовы мужчына вінаваціцца ў перадачы дзяржаўнай таямніцы. Арышт, пра які стала вядома сёньня, быў зьдзейсьнены 17 сакавіка, паведамляе «РИА Новости».

Фармальныя абвінавачаньні лётчыку будуць выстаўленыя 9 чэрвеня.

Інфармацыйны партал DutchNews.nl, са спасылкай на газэту Telegraaf, паведамляе што пілёт абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць Беларусі, "з грамадзянінам якой ён зьбіраўся весьці бізнэс".

Прадстаўнік галяндзкай пракуратуры ня стаў камэнтаваць гэтыя цьверджаньні "ў інтарэсах сьледзтва і ў сілу далікатнасьці пытаньня з дыпляматычнага пункту гледжаньня".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG