Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA: апошні палёт Endeavour


Kасьмічны чаўнок Endeavour

Kасьмічны чаўнок Endeavour

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і члены яго сям'і будуць прысутнічаць сёньня пры апошнім запуску касьмічнага чаўнака Endeavour з касмадрому імя Кэнэдзі ў Флёрыдзе.

Гэты рэйс на міжнародную касьмічную станцыю стане перадапошнім у праграме NASA па запуску касьмічных чаўнакоў. Заплянаваны яшчэ толькі адзін запуск – у ліпені – пасьля чаго праграма будзе закрытая. Дастаўкай амэрыканскіх астранаўтаў у космас будуць займацца прыватныя кампаніі.

Пры запуску сёньня будзе прысутнічаць член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Габрыэль Гіфардз, якая была параненая стрэлам у галаву сёлета ў студзені. Муж Гіфардз – астранаўт Майк Кэлі – камандзір экіпажу Endeavour.
XS
SM
MD
LG