Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўская пракуратура прызнала: у турмах парушаюць заканадаўства


У Магілёўскай вобласьці турмы перапоўненыя. Бытавыя ўмовы ўтрыманьня не адпавядаюць вызначаным. У некаторых папраўчых калёніях парушаюцца правілы пажарнай бясьпекі. Асуджаныя ня маюць належнага мэдычнага абслугоўваньня. Такія вынікі праверкі днямі агучыла абласная пракуратура.

Зьвесткі пра схаваную ад грамадзтва турэмную будзённасьць вельмі рэдка агучваюцца афіцыйнымі крыніцамі. Калі тое і адбываецца, то такія паведамленьні надзвычай куцыя, каб хоць неяк уявіць, як жывуць людзі за калючым дротам. Гэтым разам пракурорскай інфармацыі пра турэмнае жыцьцё было болей. Зь дзевяці калёніяў, якія знаходзяцца ў рэгіёне, пяць перанаселеныя. Пра дзьве зь іх кажа намесьнік пракурора Сяргей Парфёнаў:

“У калёніі №19 з улікам колькасьці асуджаных – 849 – жылая плошча на аднаго асуджанага складае 1,8 квадратных мэтраў. Жылая плошча сьледчага ізалятара №5 складае на адну асобу ўзятую пад варту замест вызначаных 2,5 мэтраў 2,1 мэтра”.

Перанаселенасьць прыводзіць да парушэньня санітарна-бытавых умоваў у камэрах. Асуджаным даводзіцца спаць на трохярусных ложках, а яны заканадаўча забароненыя. Амаль у кожнай калёніі парушаюцца правілы пажарнай бясьпекі. Ежу гатуюць для асуджаных таксама з парушэньнямі нормаў.

Зразумела, у зьвестках пракуратуры адсутнічаюць згадкі пра палітычных асуджаных. Маладафронтавец Артур Дубскі ў 2009 годзе чатыры месяцы
Калі 24 чалавекі палілі ў камэры, а толькі я адзін гэтага не рабіў, то ад гэтага вельмі пакутаваў. Вырашыў напрасіцца на бліжэйшы ложак да вэнтыляцыйнай шахты, якая выцягвала ўвесь гэты смог. І літаральна праз суткі ці двое атрымаў шыкоўны гаймарыт, які залечваў проста два тыдні
ўтрымліваўся ў згаданым пракурорам ізалятары №5 Бабруйска. Пра тамтэйшыя ўмовы ён згадвае:

“Калі 24 чалавекі палілі ў камэры, а толькі я адзін гэтага не рабіў, то ад гэтага вельмі пакутаваў. Вырашыў напрасіцца на бліжэйшы ложак да вэнтыляцыйнай шахты, якая выцягвала ўвесь гэты смог. І літаральна праз суткі ці двое атрымаў шыкоўны гаймарыт, які залечваў проста два тыдні. Лекаў там не было. Усё залечвалася проста: набіралася цёплая вада ў бутэльку й прыкладалася да носу”.

Артур Фінкевіч утрымлваўся ў магілёўскай турме №4. Увага адміністрацыі да яго асобы надзвычай пільная, бо палітычны, кажа актывіст:

“Калі выводзілі на шпацыр, то парадку шасьці чалавек. Звычайна выводзяць па двое. На маёй справе паставілі дзьве паласы. Адна – схільны да ўцёкаў, другая схільны да суіцыду. Везьлі ў суд у асобным аўтазаку, які быў цалкам запоўнены людзьмі ў масках”.

Цяпер грамадзкая ўвага значна больш прыкаваная да месцаў пазбаўленьня волі ў сувязі з палітычнымі працэсамі. Гэта паўзьдзейнічала на пракуратуру. Яны таксама вырашылі паказаць, што змагаюцца за выкананьне заканадаўства ў гэтай галіне
І ўсё ж, што сталася прычынай гэтакай публічнай шчырасьці пракуратуры? Дбаньне пра законнасьць, адказваюць афіцыйныя крыніцы. Магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын сваё меркаваньне на гэты конт:

“Цяпер грамадзкая ўвага значна больш прыкаваная да месцаў пазбаўленьня волі ў сувязі з палітычнымі працэсамі. Гэта паўзьдзейнічала на пракуратуру. Яны таксама вырашылі паказаць, што змагаюцца за выкананьне заканадаўства ў гэтай галіне. Калі такія факты агучаныя, то іх трэба выпраўляць неадкладна. Асаблівага аптымізму, аднак, у мяне няма. Наша дзяржаўная машына зацікаўленая, каб месцы пазбаўленьня волі заставаліся далёка непрыемных месцам для знаходжаньня”.

Па выніках праверкі шэраг супрацоўнікаў адміністрацыі папраўчых калёніяў, рапартуюць афіцыйныя крыніцы, прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці. Але тут жа прызнаецца, што амаль нічога з таго, што выяўлена, ня выпраўлена.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG