Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі актывісты аб'явілі сёньняшні дзень "пятніцай гневу". З заклікамі выйсьці на дэманстрацыі, каб падтрымаць жыхароў гораду Дэраа, абложанага ўрадавымі войскамі, зьвярнуліся да сырыйцаў адразу некалькі груп, у тым ліку ісламісцкі рух "Браты-мусульмане".

Кіраўніцтва Эўразьвязу сёньня абмяркуе магчымыя санкцыі супраць ураду Сырыі. Гутарка ідзе аб спыненьні шматмільённых грантаў і крэдытаў, замарожваньні рахункаў і забароне на ўезд для сырыйскіх урадоўцаў.

Сытуацыю ў Сырыі на сёньняшнім паседжаньні ў Жэневе абмяркуе Рада ААН па правох чалавека.
XS
SM
MD
LG