Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе будзе разгледжаная скарга на прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіду, якога асудзілі да трох з паловай гадоў зьняволеньня за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.

Цікаўнасьць да выніку гэтага суду павялічваецца з-за заявы, якую 21-гадовы актывіст агучыў пасьля прысуду: што пачне галадоўку пратэсту, калі прысуд не адменяць.

Звычайнае для такіх судоў пытаньне: ці прывязуць асуджанага на разгляд ягонай касацыі? Паводле маці Мікіты Ліхавіда Алены, гэтае рашэньне будзе паказальным.

"Мікіта напісаў заяву, каб яго даставілі ў суд на разгляд скаргі, але, як кажа адвакат, па-першае гэта вырашае суд, па-другое, наўрад ці прывязуць. Хаця гэта, паводле адваката, будзе парушэньнем ягонага права, бо кожны чалавек мае права прысутнічаць на разглядзе ягонай справы. Але яна на 99% перакананая, што яго не прывязуць. Учора яна зь ім яшчэ раз сустракалася, кажа, што ён таксама асабліва не спадзяецца. Ілюзіяў у яго няма. Дамовіліся, што адразу пасьля суду яна да яго пойдзе ў СІЗА, каб праінфармаваць пра вынік".

Дакладна месяц таму, 29 сакавіка, судзьдзя Партызанскага суду Натальля Пыкіна прызнала Мікіту Ліхавіда вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзіла да 3,5 гадоў зьняволеньня ў калёніі узмоцненага рэжыму. Мікіта
Ад яго пазаўчора прыйшоў ліст, у якім ён напісаў адносна галадоўкі – а я пра гэта ўвесь час зь ім вяду перамовы і адгаворваю. Але з ліста я зразумела, што адмаўляцца ад свайго рашэньня сын не зьбіраецца
Ліхавід адразу пасьля суду абвясьціў, што пачынае галадоўку, але потым прыпыніў выкананьне свайго рашэньня да разгляду касацыйнай скаргі. Ці пачне юнак галадоўку, калі Менгарсуд не адменіць прысуд? Стужка 2.

"Ад яго пазаўчора прыйшоў ліст, у якім ён напісаў адносна галадоўкі – а я пра гэта ўвесь час зь ім вяду перамовы і адгаворваю. Але з ліста я зразумела, што адмаўляцца ад свайго рашэньня сын не зьбіраецца".

Дарэчы, у размове з адвакатам Мікіта Ліхавід прасіў перадаць падзяку усім, хто яго падтрымліваў у гэтыя дні і асабліва блёгеру Будзіміру і Сяргею Малалеткіну ў Воршы, якія галадавалі на знак салідарнасьці зь ім.

Касацыйная скарга Мікіты Ліхавіда будзе разгледжаная пасьля 11-й гадзіны. Калі скаргу не задаволяць, адбываць свой тэрмін актывіст будзе ў калёніі ў Наваполацку.

Дагэтуль спробы аспрэчыць прысуды за ўдзел ў падзеях 19 сьнежня рабілі Васіль Парфянкоў, Алесь Атрошчанкаў, Аляксандр Малчанаў, Дзьмітрый Новік – але ўсе марна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG