Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс абураны абстрэлам сваёй тэрыторыі войскамі Кадафі


Лібія: паўстанец на фронце – перапынак на малітву

Лібія: паўстанец на фронце – перапынак на малітву

Урад Тунісу выказаў уладам Лібіі абурэньне з нагоды парушэньня сваёй мяжы. Камандаваньне войскамі Муамара Кадафі выбачылася за інцыдэнт.

Напярэдадні ў часе бою паміж урадавымі войскамі і сіламі лібійскіх паўстанцаў снарады, выпушчаныя войскамі Кадафі, патрапілі на тэрыторыю Тунісу.

Памежны пункт Вазін, за які ішоў бой, перайшоў у рукі паўстанцаў тыдзень таму.

Напярэдадні авіяцыя НАТО зьнішчыла некалькі баявых машын кадафістаў у горадзе Місурата. Прадстаўнік антыўрадавых войскаў заявіў, што пры гэтым загінулі 11 паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG