Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: асуджаныя забойцы Маркелава і Бабуравай


Нікіта Ціханаў і Яўгенія Хасіс сьцьвярджаюць, што іх "падставілі"
Нікіта Ціханаў і Яўгенія Хасіс сьцьвярджаюць, што іх "падставілі"
У Маскве закончыўся судовы працэс па справе аб забойстве адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай. Прысяжныя прызналі былых ультраправых радыкалаў Нікіту Ціханава і Яўгенію Хасіс вінаватымі і "ня вартымі паблажкі".

Ціханаву пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне, Хасіс – як саўдзельніцы – працяглы тэрмін за кратамі. Падсудныя не прызналі сябе вінаватымі.

Хасіс заявіла, штосьледчыя органы спрабуюць пазбыцца чарговай нераскрытай гучнай справы за кошт невінаватых людзей. Ціханаў выказаў салідарнасьць з блізкімі забітых і выказаў спадзяваньне, што сапраўдныя забойцы будуць урэшце знойдзеныя

Праваабаронца Маркелаў ехаў з прэсавай канфэрэнцыі з нагоды паданьня скаргі супраць датэрміновага вызваленьне палкоўніка расейскай арміі Юрыя Буданава, які выкраў і забіў чачэнскую дзяўчыну. Маркелаў прадстаўляў інтарэсы сям'і забітай Эльзы Кунгаевай.

Ён і апазыцыйная журналістка Бабурава былі застрэленыя ў цэнтры Масквы сярод белага дня 19 студзеня 2009 году.
XS
SM
MD
LG