Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...часам дождж. Тэмпэратура: 9 – 18 цяпла.

У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ:


У менскіх раённых судах працягнуцца працэсы над былым кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым і іншымі ўдзельнікамі Плошчы.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Канцэрт “Героям даляглядаў”. Станцыя мэтро Акадэмія навук, вул. Хмяльніцкага, 9, БНТУ 11а корпус (ФІТР), актавая заля, 2 паверх; пачатак а 19.00. Выступяць Кася Камоцкая, Тацьцяна Беланогая, Раман Яраш.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прынц Уільям жэніцца ў Лёндане.

Хакейны матч Беларусь-Канада ў Кошыцах (Славаччына) ў рамках чэмпіянату сьвету.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1951 памёр аўстрыйскі філёзаф Людвіг Вітгенштайн (нар. 1889).

У 1975 апошнія амэрыканскія вайскоўцы пакінулі Віетнам, эвакуяваныя з Сайгону на самалётах і верталётах.

У 1980 памёр брытанскі і амэрыканскі кінарэжысэр Альфрэд Хічкок, вядомы сваімі фільмамі-трылерамі (нар. 1899).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень танца.

МІНУС 365:


Эрвін Рот: “Лукашэнка гуляў у казіно” .

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Я ня ведаю, дзеля чаго мы тут апынуліся, але я даволі ўпэўнены, што ня дзеля таго, каб забаўляцца”.

Людвіг Вітгенштайн
XS
SM
MD
LG