Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пад “пільнай увагай” Камісіі ЗША ў пытаньнях рэлігійнай свабоды


Царква "Новае жыцьцё" месьціцца ў былым кароўніку
Царква "Новае жыцьцё" месьціцца ў былым кароўніку
Амэрыканская камісія па рэлігійнай свабодзе ў сьвеце (U.S. Commission on International Religious Freedom, USCIRF) зьмясьціла Беларусь у свой "сьпіс пільнай увагі" (watch list) разам зь 10 іншымі краінамі, у якіх урады парушаюць рэлігійныя свабоды грамадзянаў або дапускаюць гэтыя парушэньні іншымі.

У гэтым сьпісе побач зь Беларусьсю знаходзяцца Аўганістан, Куба, Індыя, Інданэзія, Лаос, Расея, Самалі, Таджыкістан, Турцыя і Вэнэсуэла.

Краіны, у якіх адбываюцца асабліва сур’ёзныя парушэньні рэлігійнай свабоды, згаданая камісія называе "краінамі асаблівай заклапочанасьці" (countries of particular concern).

Сёлета ў гэты сьпіс трапілі 14 краінаў: Бірма, Кітай, Паўночная Карэя, Эрытрэя, Іран, Ірак, Нігэрыя, Пакістан, Саудаўская Арабія, Судан, Туркмэністан, Узбэкістан, Эгіпет і Віетнам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG