Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскаму праваабаронцу загадалі цягам сутак пакінуць Беларусь


Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», ля будынку суду Кастрычніцкага раёна Менску быў затрыманы экспэрт Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю, грамадзянін Расеі Іван Кандраценка, які назіраў за ходам судовага працэсу па абвінавачаньні Дзьмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені, Паўла Вінаградава і Ўладзімера Хамічэнкі ў масавых беспарадках ў Менску 19 сьнежня 2010 году.

Праваабаронцу пратрымалі ў пастарунку да 18-й гадзіны, пасьля чаго выпусьцілі, загадаўшы цягам сутак пакінуць Беларусь. Івана Кандраценку ўнесьлі ў сьпіс асобаў, знаходжаньне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь непажаданае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG