Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пажадаў Бэрдымухамэдаву кіраваць столькі ж, колькі будзе кіраваць і сам


Гурбангулы Бэрдымухамэдаў

Гурбангулы Бэрдымухамэдаў

Падчас візыту ў Ашгабад Аляксандар Лукашэнка падзякаваў свайму калегу Гурбангулы Бэрдымухамэдаву за «канкрэтыку адносін, за цьвёрдасьць і мужчынскую салідарнасьць». "Усё, пра што мы дамаўляемся, спаўняецца", – цытуе БелТА кіраўніка Беларусі.

Ён заявіў аб поўным узаемаразуменьні з прэзыдэнтам Туркмэністана па пытаньнях двухбаковых адносін і міжнароднай праблематыцы.

"Я хацеў, каб ваш прэзыдэнцкі тэрмін доўжыўся, прынамсі, столькі, колькі я буду працаваць прэзыдэнтам Мне камфортна з вамі працаваць.", – адзначыў А. Лукашэнка на перамовах у Ашгабадзе.

Ён патлумачыў, чаму першы візыт пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ён зрабіў у Туркмэністан: "Яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў вы сказалі: Туркмэністан - дружалюбная краіна, і свой першы візыт пасьля выбараў вы павінны зрабіць у Туркмэністан. Тады пажартавалі, а потым і пацьвердзілі гэта. Я ехаў сюды, як да свайго сябра", – сказаў Аляксандар Лукашэнка.

"Мы заўсёды гатовыя вам падставіць плячо ў любой сытуацыі, мы ніколі не юлілі па кан'юнктурных меркаваньнях," – адзначыў ён.

У сваю чаргу, Г. Бердымухамедаў адзначыў "блізкасьць пазыцый дзьвюх краін па праблемах сучаснасьці ". "Прыемна, што і Туркмэністан, і Беларусь маюць аднолькавыя пазыцыі на міжнароднай арэне", – сказаў кіраўнік Туркмэністану.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG