Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ ўстрывожаная наступам на свабоду слова ў Беларусі


Дуня Міятавіч
Дуня Міятавіч
Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) устрывожаная перасьледам незалежных СМІ ў Беларусі.

Як заявіла сёньня ў Вене прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды прэсы Дуня Міятавіч, беларускія ўлады працягваюць наступ на свабоду слова.

У сераду Міністэрства інфармацыі Беларусі падало пазовы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненьні выданьня апазыцыйных газэт "Народная воля" і "Наша ніва".

Улады лічаць шкоднымі для грамадзтва публікацыі газэт аб выбуху ў менскім мэтро 11 сакавіка і прэзыдэнцкіх выбарах 19-га сьнежня мінулага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG