Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Місраце ад налёту НАТО загінула 12 паўстанцаў


Паўстанец на вуліцах Місраты

Паўстанец на вуліцах Місраты

Паведамляецца, што ў выніку памылкова нанесенага авіяўдару НАТО ў абложаным горадзе Місрата загінула 12 паўстанцаў і каля 40 былі параненыя. Інцыдэнт адбыўся ў сераду, на другі дзень жорсткіх баёў за міжземнаморскі порт Місраты, які зьвязвае горад з вонкавым сьветам.

Прадстаўнік апазыцыйнай Пераходнай нацыянальнай рады заявіў, што «на вайне здараюцца памылкі, іх цяжка пазьбегнуць». Камандаваньне НАТО пакуль не пракамэнтавала інцыдянт. Гэта ўжо трэці выпадак ад пачатку апэрацыі НАТО, калі ад удараў альянсу гінуць лібійскія паўстанцы.
XS
SM
MD
LG