Лінкі ўнівэрсальнага доступу

600 тыс. работнікаў спынілі працу


Уладзімер Зіноўскі, кіраўнік Белстату
Уладзімер Зіноўскі, кіраўнік Белстату
У Беларусі ў сувязі са складанай сытуацыяй у эканоміцы і ў фінансавай сфэры за апошні час 600 тыс. працаўнікоў былі вымушаныя часова прыпыніць сваю дзейнасьць, -- заявіў старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, старшыня Савету разьвіцьця прадпрымальніцтва Ўладзімер Зіноўскі, -- перадае Інтэфакс-Захад.

"Як кіраўнік Белстату я інфармую вас, што за апошні час 600 тыс. работнікаў у рэальным сэктары эканомікі прыпынілі сваю дзейнасьць з ініцыятывы наймальнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, таму што недастаткова сыравіны для вытворчасці", -- заявіў У.Зіноўскі, выступаючы на канфэрэнцыі на тэму лібэралізацыі беларускай эканомікі ў чацьвер у Менску.

Ён растлумачыў, што гэта зьвязана, у тым ліку, і "з курсавымі пытаньнямі".

"Пытаньне гэтае, безумоўна, вырашыцца, і досыць хутка, таму што гэта нельга зацягваць", -- сказаў кіраўнік Белстату. Ён дадаў, што пытаньні курсаўтварэньня турбуюць кожнага бізнэсоўца, які працуе з імпартнай сыравінай або пастаўляе сваю прадукцыю на экспарт.

У.Зіноўскі таксама паведаміў, што Белстат рэгулярна дакладвае ўраду пра сытуацыю ў эканоміцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG