Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе забойства Гангадзэ судзяць былога высокага начальніка МУС Украіны


А.Пукач падчас затрыманьня ў 2009 годзе

А.Пукач падчас затрыманьня ў 2009 годзе

Сёньня пачаўся суд над былым супрацоўнікам МУС Украіны Аляксеем Пукачам паводле абвінавачаньня ў забойстве журналіста Георгія Гангадзэ дзесяць гадоў таму. Кіраўнік Дэпартамэнту вонкавага назіраньня МУС Пукач быў арыштаваны ў 2009 годзе, гэта найвышэйшы службовец, якога судзяць у справе забойства Гангадзэ.

Трох былых супрацоўнікаў дэпартамэнту ўжо асудзілі на тэрміны ад 12 да 13 гадоў турэмнага зьняволеньня за выкананьне забойства. У сакавіку пракуратура пачала расьсьледаваньне дачыненьня да забойства Гангадзэ былога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, які часта быў аб'ектам жорсткай крытыкі з боку журналіста.
XS
SM
MD
LG