Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адна з магчымых тэмаў перамоваў падчас візыту прэзыдэнта Беларусі ў Туркмэністан – крэдыт. Туркмэністан – адзін з найбуйнейшых у сьвеце экспартэраў газу. Але ці мае ён менавіта цяпер свабодныя сродкі? З гэтым пытаньнем мы зьвярнуліся да аналітыка туркмэнскай службы нашага радыё Назара Худайбэрдыева.

Паводле яго менавіта цяпер у Ашгабада з грашыма – сур'ёзныя праблемы.

1. У Туркмэністана цяпер вельмі складаныя адносіны з «Газпромам», які рэзка зьнізіў пакупкі туркмэнскага газу. Калі да 2008 году Расея купляла ў Туркмэністана 45 млрд кубамэтраў газу ў год, то цяпер толькі 10-11 мільярдаў. Туркмэністан пагражаў падаць зыск на «Газпром» у міжнародны арбітраж за парушэньне дамоўных абавязкаў. І хаця цяпер канфлікт нібыта вырашаны, пастаўкі ў Расею рэзка скарочаныя. Туркмэністан таксама прадае 20 млрд кубамэтраў газу ў Іран, 8 мільярдаў -- у Кітай, але гэта, разам з пастаўкамі газу ў Расею, менш, чым да 2008 году толькі ў Расею.

2. Нядаўна Туркмэністан атрымаў крэдыт ад Кітаю ў памеры 4.1 млрд даляраў у лік паставак газу.

3. У краіне разгарэўся скандал з турэцкімі інвэстарамі. На загад уладаў яны былі пазбаўленыя магчымасьці працаваць у краіне. За зробленыя работы турэцкія фірмы не атрымалі ад туркмэнскіх уладаў сумы ў памеры прыкладна мільярда даляраў, якія турэцкія інвэстары маюць намер спаганяць праз міжнародны арбітраж.

Усе гэтыя факты, на думку сп. Худайбэрдыева, сьведчаць пра тое, што Туркмэністан зараз сам знаходзіцца ў складаным фінансавым становішчы, і нават калі ў прэзыдэнта Бэрдымухамедава і ўзьнікне вялікае жаданьне дапамагчы беларускаму калегу, грошы для гэтага давядзецца доўга шукаць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG