Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў у Сырыі дасягае 500


Сырыйскія праваабаронцы паведамляюць, што ўрадавыя сілы бясьпекі забілі як найменей 500 чалавек падчас разгонаў антыўрадавых пратэстаў за апошнія некалькі тыдняў. Паводле інфармацыі праваабарончай арганізацыі «Савасія», тысячы сырыйцаў былі арыштаваныя, а дзясяткі зьніклі бязь вестак ад пачатку дэманстрацыяў пратэсту супраць рэжыму прэзыдэнта Башара аль-Асада паўтара месяца таму.

У апублікаванай сёньня заяве праваабаронцы заклікалі міжнародную супольнасьць «ужыць захады для спыненьня праліцьця крыві». Ужываньне танкаў і артылерыі супраць пратэстоўцаў ў паўднёвасырыйскім горадзе Дара ў заяве названае «злачынствам супраць чалавечнасьці».

У сераду Рада бясьпекі ААН не прыйшла да пагадненьня наконт рэзалюцыі асуджэньня сырыйскіх уладаў за гвалт супраць пратэстоўцаў. Намаганьні заходніх дзяржаваў сутыкнуліся ў Радзе бясьпекі з супрацівам Расеі і Кітаю.
XS
SM
MD
LG