Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: "У выпадку аварыі на Беларускай АЭС можа быць паралізаваная ўся Літва"


Марш пратэсту супраць АЭС у Вільні
Марш пратэсту супраць АЭС у Вільні
Літва ня супраць плянаў Беларусі і Калінінградзкай вобласьці выкарыстоўваць атамную энэргію, аднак яна ня згодная з тым, што "АЭС будуць будаваць непадалёк ад густанаселеных тэрыторыяў і з парушэньнямі міжнародных стандартаў бясьпекі". Такую заяву ў інтэрвію літоўскай агенцыі DELFI зрабіў міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс. Ён таксама сказаў, што ініцыятарам гэтых праектаў "людзі, мякка кажучы, ня важныя".

На пытаньне пра ацэнку плянаў беларускіх уладаў будаваць АЭС за 30 кілямэтраў ад дзяржаўнай мяжы зь Літвою, кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства адказаў так:

"Найбольшую трывогу выклікае тое, што Беларуская АЭС плянуецца ўсяго за 50 кілямэтраў ад сталіцы Літвы. Такім чынам, у выпадку аварыі можа быць паралізаваная ўся Літва. Гэта праўда, што ў Эўропе існуюць прыклады, калі атамныя станцыі знаходзяцца непадалёк ад сталіц. Але гэтыя праекты былі ўзгодненыя паміж усімі бакамі. У гэтым ключавая розьніца".

Аўдронюс Ажубаліс зьвярнуў увагу на тое, што ў будаўніцтве АЭС будуць выкарыстаныя экспэрымэнтальныя атамныя рэактары:

"Ніхто, ніякія экспэрты не пераканаюць мяне як грамадзяніна, што гэта "больш бясьпечныя рэактары". Пакуль яны не правераныя практыкай — гэта толькі папяровая тэорыя".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG