Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахрэйне чатыры пратэстоўцы атрымалі сьмяротны прысуд


Сілы бясьпекі разганяюць пратэстоўцаў у Манаме
Сілы бясьпекі разганяюць пратэстоўцаў у Манаме
Вайсковы трыбунал у Бахрэйне прысудзіў пакараньне сьмерцю чатыром асобам, абвінавачаным у забойстве двух паліцыянтаў падчас антыўрадавых пратэстаў у гэтым месяцы.

Яшчэ тры пратэстоўцы былі асуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня. Суд паводле абвінавачаньня ў наўмысным забойстве адбываўся за зачыненымі дзьвярмі. Адвакаты асуджаных абвяргалі абвінавачаньні.

У сярэдзіне лютага ў Бахрэйне выбухнулі антыўрадавыя пратэсты, узначаленыя шыіцкай апазыцыяй. Як найменей 20 чалавек былі забітыя падчас разгону дэманстрантаў. Паводле інфармацыі ўладаў, загінулі чатыры паліцыянты.
XS
SM
MD
LG