Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея на месяц спыніць экспарт нафтапрадуктаў


Пустыя бэнзавозы чакаюць на заправачнай станцыі каля Масквы

Пустыя бэнзавозы чакаюць на заправачнай станцыі каля Масквы

Расея ў траўні спыніць экспарт нафтапрадуктаў, каб цалкам забясьпечыць унутраны рынак.

Пра гэта паведаміў сёньня намесьнік міністра энэргетыкі Сяргей Кудрашоў на сэлектарнай нарадзе ў сувязі з узьніклым дэфіцытам паліва ў рэгіёнах.

Перабоі з палівам і, як наступства, рост коштаў на бэнзін ужо некалькі дзён назіраюцца ў некалькіх рэгіёнах Расіі. Найбольш складаная сытуацыя склалася ў Алтайскім краі.

Па даручэньні прэм'ер-міністра Расеі Уладзіміра Пуціна Фэдэральная антыманапольная служба пачала праверку нафтавых кампаній.
XS
SM
MD
LG