Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі жыве 1 мільярд 340 мільёнаў чалавек



У Кітаі апублікаваныя вынікі перапісу насельніцтва, паводле якога цяпер у гэтай самай населенай краіне сьвету жыве 1 мільярд 340 мільёнаў чалавек. Такім чынам ад 2000 да 2010 году насельніцтва Кітаю вырасла на 73,9 мільёна або амаль на шэсьць працэнтаў.

Перапіс таксама засьведчыў старэньне кітайцаў – прапорцыя маладзейшых за 14 гадоў скарацілася ад 23 да 17 працэнтаў, а старэйшых за 60 павялічылася з 10 да 13 працэнтаў. Амаль палова насельніцтва Кітаю цяпер жыве ў гарадах, у 2000 годзе гэтая лічба складала 36 працэнтаў.
XS
SM
MD
LG