Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: колькасьць ахвяраў у Лібіі можа дасягаць 30 000


Кантраляваны апазыцыяй горад Бэнгазі
Кантраляваны апазыцыяй горад Бэнгазі
Амбасадар ЗША ў Лібіі Джын Крэц паведаміў, што колькасьць ахвяраў за больш чым два месяцы лібійскіх хваляваньняў можа дасягаць 30 тысячаў чалавек. Крэц, які пакінуў Трыпалі ў студзені да пачатку крызісу, сказаў, што амэрыканскія афіцыйныя асобы ацэньваюць лічбу ахвяраў ад 10 да 30 тысячаў, аднак больш дакладна яе вызначыць пакуль што немагчыма.

Паводле Крэца, Вашынгтон лічыць, што апазыцыйная Пераходная нацыянальная рада, якая кантралюе шэраг тэрыторыяў ва Ўсходняй Лібіі, заслугоўвае міжнароднай падтрымкі. Аднак адміністрацыя Абамы афіцыйна яшчэ не далучылася да Францыі, Італіі і Катару, якія прызналі апазыцыйную Раду афіцыйным урадам Лібіі.
XS
SM
MD
LG