Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марына Коктыш: "Народная Воля" будзе выходзіць, пакуль мы жывыя


Міністэрства інфармацыі накіравала ў Вышэйшы гаспадарчы суд пазовы аб спыненьні выпуску газэт «Наша Ніва» і «Народная Воля». Госьця ранішняга эфіру – намесьніца рэдактара незалежнай газэты "Народная воля" Марына Коктыш.

Абламейка: Як у калектыве газэты было ўспрынята паведамленьне аб намеры Міністэрства інфармацыі зачыніць “Народную Волю”?

Коктыш: Натуральна, першая рэакцыя – гэта шок. Бо гаворка ідзе не пра тое, што нас выкінуць з шапікаў "Белсаюздруку" ці з друкарні, і нават не пра тое, што нам давядзецца заплаціць яшчэ адзін вельмі буйны штраф. Гаворка менавіта пра спыненьне выхаду газэты, якой сёлета споўніцца 16 гадоў. Таму першая рэакцыя – шок.

Абламейка: Учора галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч заявіў, што газэту хаваць рана, і што рэдакцыя накіроўвае тэлеграмы на імя Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка грамадзкай каардынацыйнай рады па СМІ Паўла Якубовіча. На вашу думку, гэта можа дапамагчы?

Коктыш: Ведаеце, як кажуць, надзея памірае апошняй. Мы не зьбіраемся ні перад кім станавіцца на калені, але мы лічым, што зараз трэба грукацца ва ўсе дзьверы. Нават калі яны зачыненыя. І калі ёсьць хоць адзін найменшы шанец выратаваць газэту, то яго трэба скарыстоўваць.

Абламейка: Уявім сабе найгоршы варыянт – Гаспадарчы суд прымае рашэньне зачыніць абедзьве газэты. Якія варыянты дзеяньняў застаюцца ў вашым рапараджэньні?

Коктыш:
Гэта такая тэставая сытуацыя для ўсіх нас. І калі незалежная, незаангажаваная прэса сапраўды патрэбная грамадзтву, то яна будзе існаваць, ня гледзячы ні на якія рашэньні суду. А калі не, то тады трэба сур'ёзна думаць
І было вельмі прыемна, калі ўчора, літаральна праз гадзіну пасьля таго, як стала вядома пра гэты крок Міністэрства інфармацыі, у рэдакцыю пачалі званіць людзі і пытацца, чым мы можам дапамагчы
пра сваё далейшае жыцьцё. Мы лічым, што сваё слова ў абарону "Народнай Волі" маюць сказаць і нашы чытачы, партыі, грамадзкія арганізацыі. І было вельмі прыемна, калі ўчора, літаральна праз гадзіну пасьля таго, як стала вядома пра гэты крок Міністэрства інфармацыі, у рэдакцыю пачалі званіць людзі і пытацца, чым мы можам дапамагчы. Адны прапаноўвалі зладзіць пікеты перад домам таго ж міністра інфармацыі, іншыя тэлефанавалі на гарачую лінію міністэрства і выказвалі сваё абурэньне. Нехта прапаноўваў больш радыкальныя варыянты. Шчыра кажучы, у нашай рэдакцыі дзясяткі варыянтаў на самы горшы, як вы кажаце, выпадак разьвіцьця падзеяў. Можна зьехаць у эміграцыю і выдаваць "Народную Волю" за мяжой, можна сысьці ў падпольле і распаўсюджваць газэту мільённымі накладамі на паветраным шары – дарэчы, мы ня першы раз гаворым пра такія варыянты ў цяжкія для нас хвіліны. Але як бы там не разгортвалася сытуацыя, нават у гэты няпросты час мы застаёмся аптымістамі і кажам: "Народная Воля" будзе выходзіць, пакуль мы жывыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG