Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, Ізраіль насьцярожаныя палестынскім яднаньнем


Патруль палестынскай паліцыі, падначаленай групоўцы "Фатх"
Патруль палестынскай паліцыі, падначаленай групоўцы "Фатх"
ЗША і Ізраіль паставіліся з асьцярогай да паведамленьня аб намеры палестынскіх рухаў "Фатх" ды ХАМАС стварыць адзіны ўрад.

Ізраіль ізноў падкрэсьліў, што трывалы мір з палестынцамі немагчымы да таго часу, пакуль ХАМАС не адмовіцца ад гвалту і не прызнае права Ізраілю на існаваньне.

У Вашынгтоне прадстаўнік Белага Дому нагадаў, што ЗША лічаць ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй.

Дамоўленасьць паміж дзьвюмя палестынскімі групоўкамі, дасягнутая ў сераду, прадугледжвае фармаваньня часовага кабінэту для супольнага правядзеньня выбараў у Палестынскай Аўтаноміі.

"Фатх" кіруе толькі Заходнім берагам Ярдану, пасьля таго, як ХАМАС выгнаў яго з Паласы Газы.
XS
SM
MD
LG