Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Фатх» і ХАМАС дамовіліся аб часовым урадзе Палестыны


Палестынскі рух «Фатх» і ХАМАС дасягнулі папярэдняй згоды аб фармаваньні часовага адзінага ўраду. Пра гэта паведаміла эгіпецкае інфармацыйнае агенцтва MENA. Яно адзначае, што сустрэча адбывалася ў Каіры, а Эгіпет выступіў у ролі пасярэдніка ў дыялёгу.

Бакі дамовіліся, што часовы кабінэт будзе складацца зь незалежных кандыдатаў. Яны зоймуцца падрыхтоўкай да выбараў у выканаўчыя і заканадаўчыя органы ўлады, якія адбудуцца як у паласе Газы, гэтак і на Заходнім беразе Ярдану. Мяркуецца таксама фармаваньне сумесных структураў бясьпекі і абмен зьняволенымі.
XS
SM
MD
LG