Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА ДВАРЫ


Дажджы, магчымыя навальніцы, тэмпэратура ўдзень плюс 18-25.

У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ


У менскіх раённых судах працягнуцца працэсы над былым кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым і іншымі ўдзельнікамі Плошчы.

Арганізатары кампаніі “Стоп-бэнзын” плянуюць правесьці акцыю супраць падаражэньня паліва ў Менску і іншых буйных гарадах, яны дамаўляюцца плаціць на запраўках дробнымі купюрамі і рухацца ў цэнтры гарадоў з хуткасьцю 30 км на гадзіну.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА


У Берасьці павінен адбыцца «сакрамэнтальны канцэрт» Лявона Вольскага.

У сталічнай кавярні «Жар-птушка» вечар беларускіх танцаў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1918 -- Народны Сакратарыят Беларусі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прыняў пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту.

1945 -- італьянскія партызаны-антыфашысты расстралялі Бэніта Мусаліні, заснавальніка італьянскага фашызму.

1954 – БССР уступіла ў Сусьветную арганізацыю працы.

1996 -- у Менску пачалася галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. За дзень да гэтага іх пасадзілі ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху. Зьняволеньне Хадыкі і Сіўчыка цягнулася каля месяца.

2001 – у космас паляцеў першы турыст. Амэрыканскі інжынэр Дэніс Ціта за свой тыднёвы палёт у расейскім «Саюзе» заплаціў 20 мільёнаў даляраў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень аховы працы.

МІНУС 365


У цэнтры Менску патрабавалі выдачы Бакіева Кіргізстану

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


Дэмакратыя – гэта ўрад, які дае ці спрабуе даць народу ілюзію таго, што ён зьяўляецца гаспадаром.

Бэніта Мусаліні
XS
SM
MD
LG