Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: забілі 4 дэманстрантаў


У сталіцы Емэну Сане як найменей 4 дэманстранты былі забітыя, калі ўрадавыя войскі адкрылі сёньня па іх агонь. Раней у сутыкненьнях у горадзе Адэне загінулі два дэманстранты і два паліцыянты. Яшчэ трое ўдзельнікаў антыўрадавых акцыяў былі параненыя.

У болей як 10 гарадох Емэну адбываюцца страйкі з патрабаваньнем тэрміновай адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха. Емэнская апазыцыя заклікала пачаць кампанію грамадзянскага непадпарадкаваньня. Яна лічыць недастатковай нядаўнюю вусную згоду прэзыдэнта з плянам перадачы ўлады, які прапанавалі дзяржавы Пэрсыдзкай затокі.
XS
SM
MD
LG