Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд дазволіў Дашкевічу быць на пахаваньні маці. Пазыцыя адміністрацыі СІЗА невядомая


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Суд Маскоўскага раёну Менска прыняў рашэньне дазволіць Зьмітру Дашкевічу прысутнічаць на пахаваньні маці, якая раптоўна памерла 26 красавіка.

Зараз практычныя крокі мусіць зрабіць адміністрацыя сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, дзе ўтрымліваецца Зьміцер, асуджаны па артыкуле «хуліганства».

На гэты час невядома, калі, якім чынам і ці вызваляць Дашкевіча на час пахаваньня ўвогуле. У прыёмнай ізалятару параілі прыйсьці непасрэдна да іх і пацікавіцца абставінамі справы ранкам 28 красавіка.

Пахаваньне 54-гадовай Вольгі Дашкевіч адбудзецца 28 красавіка ў Старых Дарогах. Непасрэднай арганізацыяй жалобнага мерапрыемства займаюцца сябры «Маладога фронту».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG