Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня, выступаючы перад студэнтамі беларускага Ўнівэрсытэту фізкультуры, пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў пацьвердзіў гатоўнасьць Масквы даць Беларусі стабілізацыйныя крэдыты на 3 млрд. даляраў, але сфармуляваў умовы, на якіх яны могуць быць дадзеныя. Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс.

"Цяпер будуць стабілізацыйныя крэдыты: крэдыт на 1 мільярд даляраў ад Расеі і на 2 мільярды даляраў з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Гэтыя крэдыты выдаюцца не на праяданьне, а на разьвіцьцё сытуацыі ў беларускай эканоміцы", – сказаў пасол.

Узровень эканомікі Беларусі не адпавядае яе высокай планцы разьвіцьця сацыяльнай сфэры
Паводле яго, такая пазыцыя расейскага боку выкліканая меркаваньнем, што "ўзровень эканомікі Беларусі не адпавядае яе высокай планцы разьвіцьця сацыяльнай сфэры".

Расея выстаўляе ўмовай крэдытаваньня актывізацыю структурных рэформаў у Беларусі, у прыватнасьці, прыватызацыю. "Я не разумею (пазыцыі ўладаў Беларусі): гэта народнае, мы гэта ня можам прадаць", -- сказаў А. Сурыкаў.

Расейскі бок таксама патрабуе стварэньня нармальнага інвэстыцыйнага фону
Паводле яго, расейскі бок таксама патрабуе "стварэньня нармальнага інвэстыцыйнага фону". "Сёньня фону няма. Калі гаворыцца "гэта народнае, не аддамо", інвэстар разумее, што яго заўсёды могуць узяць за хвост і сказаць -- будзеш рабіць менавіта так", -- дадаў пасол.

Варта нагадаць, што Аляксандар Лукашэнка ў сваім сёлетнім штогадовым пасланьні заявіў: “Тэрмін існаваў, яго нам прывезьлі -- прыватызацыя. Але ніхто пры гэтым не падумаў: гэта не маё. І вы, і я, і хтосьці іншы ня мае ніякага права паквапіцца на гэтую ўласнасьць. І ў якога палітыка сёньня хопіць сілы волі і адказнасьці, каб усё тое, што належыць народу, падзяліць на кавалкі і раздаць?!”

Паводле пасла Расеі, умовамі выдзяленьня крэдыту будзе таксама павышэньне гнуткасьці абменнага курсу беларускага рубля, узмацненьне жорсткасьці грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі.

Гаворка ідзе аб скарачэньні залішніх бюджэтных выдаткаў, скарачэньні дзяржпраграм
"Гаворка ідзе аб нармальнай курсавой палітыцы, грашова-фінансавай палітыцы, скарачэньні залішніх бюджэтных выдаткаў, зьніжэньні дэфіцыту бюджэту, скарачэньні дзяржпраграм", -- пералічыў пасол асноўныя ўмовы выдзяленьня крэдыту.

Ён таксама агучыў яшчэ некалькі пажаданьняў расейскага боку.

Паводле сп. Сурыкава Расея зацікаўленая ў пакупцы беларускай долі «Белтрансгазу». На дадзены момант «Газпром» валодае 50% пакету акцыяў
Расея зацікаўленая ў пакупцы беларускай долі «Белтрансгазу»
«Белтрансгазу», другая палова належыць ураду Беларусі. «Расейскі бок лічыць актуальнай магчымасьць пакупкі дзяржаўнай долі ў ААТ "Белтрансгаз", -- заявіў сёньня А.Сурыкаў. "Сытуацыя абмяркоўвалася, яна прызнаная актуальнай", -- падкрэсьліў ён.

Між тым, пасол лічыць, што зьдзелка наўрад ці адбудзецца ў бліжэйшы час. "Я ня думаю, што зьдзелка на выхадзе", -- сказаў А.Сурыкаў, патлумачыўшы гэта наяўнасьцю ў "Газпрома" раней зацьверджаных фінансавых плянаў. "Гэтая сытуацыя новая для" Газпрома", -- заўважыў пасол.

"Зьдзелка будзе, але калі... Напэўна, там ідуць перамовы, асэнсаваньне, -- працягнуў ён. -- Актуальнасьць прызнаная, а дзеяньні напрацоўваюцца".

Пасол Расеі прыгадаў і пра пераход на расейскі рубель
Пасол Расеі прыгадаў і пра пераход на расейскі рубель. Ён назваў актуальным аднаўленьне перамоваў аб стварэньні манэтарнага саюзу дзьвюх краін на базе расейскага рубля.

"Сытуацыя, шчыра кажучы, актуалізавалася. Напэўна, мае сэнс яе пачаць абмяркоўваць", -- заявіў А.Сурыкаў журналістам, камэнтуючы магчымасьць пераходу на расейскі рубель ва ўмовах фактычнай дэвальвацыі беларускага рубля.

"Актуальнасьць гэтага пытаньня відавочная і для Расеі, і для Беларусі", -- лічыць пасол. "Ёсьць пытаньне, над якім трэба зноў задумацца", -- падкрэсьліў ён.

Сёньня ж на гэтую заяву пасла Расеі пра манэтарны саюз адрэагаваў начальнік упраўленьня інфармацыі, прэсавы сакратар НББ Анатоль Драздоў. У інтэрвію Інтэрфаксу ён заявіў, што пазыцыя Нацыянальнага банку Беларусі адносна магчымасьці ўвядзеньня расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі застаецца ранейшай, ён спаслаўся на ранейшыя выказваньні кіраўніка НББ Пятра Пракаповіча, які заяўляў аб немэтазгоднасьці ўвядзеньня расейскага рубля ў якасьці платнага сродку на тэрыторыі Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG