Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыя на валютным рынку Беларусі можа стабілізавацца цягам 3-6 месяцаў. Пра гэта, як паведамляе БелТА, заявіў дырэктар дэпартамэнту аналітыкі кампаніі «UFS Investment Company» Павал Васіліядзі.

На яго думку, расейскі крэдыт у аб’ёме 1 мільярда даляраў і крэдыт на 2 мільярды даляраў з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС дапамогуць нармалізаваць агульнае становішча.

Тым часам спэцыяліст адзначыў неабходнасьць правядзеньня ў краіне дэвальвацыі: «Дэвальвацыя ў межах 20% будзе карыснай і выраўняе плацёжны балянс Беларусі».

У сваю чаргу прадстаўнікі Нацыянальнага банку Беларусі заявілі, што ўсе атрыманыя грошы пойдуць на падтрымку золатавалютных рэзэрваў і ні пра якое «насычэньне абменьнікаў», як было заяўлена раней, гаворка не ідзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG