Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі каштуе свабода слова ў Гомелі?


Гомельскі гарвыканкам упершыню за сем апошніх гадоў дазволіў абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» правесьці 1 траўня альтэрнатыўны мітынг, прысьвечаны Сьвяту працы.

«Мы мусілі заключыць дамову паводле рашэньня гарвыканкаму № 299 з гарадзкімі службамі на так званае абслугоўваньне мітынгу. Шпіталю хуткай дапамогі трэба пералічыць за дзьве гадзіны мітынгу 280 тысяч рублёў, гарадзкому спэцаўтапрадпрыемству — 122 тысячы і ўправе ўнутраных спраў аблвыканкаму за ахову грамадзкага парадку — 680 тысяч. Управа вылучае на 200 мітынгоўцаў ажно 20 міліцыянтаў. Так што каб выказаць свае думкі на мітынгу, агулам трэба заплаціць 1 мільён 82 тысячы рублёў», — паведаміў кіраўнік абласной арганізацыі «Справядлівага сьвету» Ўладзімер Сякерка.

Уладзімер Сякерка
Паводле яго, плата за канстытуцыйнае права грамадзянаў на мірныя сходы й свабоду слова выглядае досыць цынічна. Грамадзяне й без таго плацяць падаткі на ўтрыманьне і міліцыі, і мэдыцыны, і ўсіх іншых гарадзкіх службаў. У Менску такія паборы з заяўнікаў мітынгаў адмененыя. У Гомелі, выглядае, улады на мітынгоўцах імкнуцца яшчэ й зарабіць.

Тым ня менш ініцыятыву «Справядлівага сьвету» правесьці мітынг падтрымала рэгіянальная рада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Уладзімер Кацора
Сябра АГП і руху «За свабоду» Ўладзімер Кацора апавёў, што ад сёньня грамадзкія актывісты пачалі раздаваць мінакам у людных месцах гораду запрашэньні прыйсьці 1 траўня аб 11-й гадзіне на пляцоўку ля ДК глухіх «Віпра» — каб далучыцца да абароны правоў чалавека працы, выступіць супраць росту цэнаў і несупыннай інфляцыі, а таксама супраць разьвязваньня «створаных уладамі эканамічных праблемаў за кошт простых людзей».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG