Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ разгледзіць санкцыі супраць Дамаску


Міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле

Міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле

Міжнародная супольнасьць надзвычай занепакоеная сытуацыяй у Сырыі. Рада бясьпекі ААН сёньня працягвае абмяркоўваць рэзалюцыю з крытыкай на адрас уладаў Сырыі, якія ўжываюць сілу супраць народу. У пятніцу Эўрапейскі Зьвяз разгледзіць магчымасьць увядзеньня санкцыяў супраць Дамаску. Пра намер падтрымаць санкцыі заявіла ў сераду Нямеччына.

"Сырыя апынулася на небясьпечным раздарожжы. Калі кіраўніцтва краіны неадкладна ня зьменіць палітычны курс, тады міжнародная супольнасьць будзе вымушанае зрабіць захады, і санкцыі супраць Сырыі стануць непазьбежнымі", -- -- сказаў міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.

У пятніцу ў Жэнэве сытуацыю ў Сырыі абмяркуе і Рада ААН у правох чалавека. Паводле дадзеных сырыйскіх праваабаронцаў, за шэсьць тыдняў масавых пратэстаў у сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі загінулі болей як 450 дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG