Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым міністрам абароны ЗША прызначаць цяперашняга кіраўніка ЦРУ


Леон Панета
Леон Панета
Новым міністрам абароны ЗША замест Робэрта Гейтса -- будзе цяперашні кіраўнік ЦРУ Леон Панета.

Сродкі масавай інфармацыі ЗША паведамілі са спасылкай на крыніцы ў Белым Доме, што ЦРУ ўзначаліць генэрал Дэвід Пэтрэўс, які зараз камандуе войскамі кааліцыі ў Аўганістане. Пасаду Пэтрэўса зойме, як паведамляецца, Джон Ален.

Чакаецца, што пра ўсе гэтыя перастаноўкі Белы дом паведаміць у чацьвер.
XS
SM
MD
LG