Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дазволены пікет — таксама ў суд


Яраслаў Берніковіч
Яраслаў Берніковіч
На глыбоцкага актывіста Яраслава Берніковіча склалі пратакол за парушэньне заканадаўства пра масавыя акцыі падчас санкцыянаванага мясцовымі ўладамі пікету. Заяву ў міліцыю, згодна зь якой апазыцыянэра будуць судзіць, напісаў сам старшыня райвыканкаму Алег Морхат.

Яраслаў Берніковіч распавёў "Свабодзе", што 27 красавіка да яго прыйшлі двое міліцыянтаў:

"Мне паказалі заяву, падпісаную старшынём райвыканкаму, у якой ён просіць даць прававую ацэнку маім дзеяньням падчас пікету 19 сакавіка. Гэта быў адзіны на Віцебшчыне санкцыянаваны пікет салідарнасьці з палітвязьнямі пасьля менскіх падзеяў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў. У заяве пазначана, што я як арганізатар акцыі нясу адказнасьць за тое, што "выкарыстоўваліся не ўказаныя ў заяўцы агітацыйныя матэрыялы", што на пікеце "быў усталяваны намёт" і што акцыя скончылася на 10 хвілін пазьней, чым было дамоўлена".

Актывіст дадаў, што да заявы былі прыкладзеныя фатаздымкі, зробленыя падчас пікету загадчыкам раённага ідэалягічнага аддзелу Міхаілам Чарапкоўскім. "Ідэоляг" прысутнічаў ад пачатку да канца акцыі, зь ім разам была юрысконсульт райвыканкаму, але ніякіх заўваг пікетоўцам яны тады не рабілі.

Міліцыянты склалі на Яраслава Берніковіча пратакол пра парушэньне заканадаўства пра масавыя акцыі. У глыбоцкі раённы суд актывіст мусіць зьявіцца 5 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG