Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН абмяркоўвае праект рэзалюцыі ў справе Сірыі


Напярэдадні ў працэсе кансультацыяў за зачыненымі дзьвярыма ў Радзе Бясьпекі ААН Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун асудзіў улады Сірыі за стрэляніну па дэманстрантах і выкарыстаньне бронетэхнікі для падаўленьня акцыяў пратэсту.

За паўтары месяцы масавых хваляваньняў у Сірыі былі забітыя каля 400 чалавек. У горад Дэраа ўведзеныя войскі.

Рэзалюцыю з асуджэньнем сірыйскіх уладаў унесьці ў Раду Бясьпекі ААН шэраг краінаў Эўразьвязу пры падтрымцы ЗША. Паводле дыпляматаў, Расея і Кітай, найхутчэй, не падтрымаюць жорсткія фармулёўкі праекту рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG