Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія зялёныя клапоцяцца пра Андрэя Саньнікава


Марылюіза Бэк

Марылюіза Бэк

У сувязі з працэсам над экс-кандыдатам на прэзыдэнта Андрэем Саньнікавым дэпутат Бундэстагу ад фракцыі зялёных, каардынатар у пытаньнях Усходняй Эўропы Марылюіза Бэк зрабіла заяву.

Паводле вядомай палітычнай дзяячкі, паказальныя судовыя працэсы па справе 19 сьнежня дасягнулі сваёй кульмінацыі. Цяпер "прававое бязьмежжа дыктатар Лукашэнка выкарыстоўвае супраць першага з шасьці абвінавачаных экс-кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава". Гэтыя палітычныя працэсы "нагадваюць жахлівы стыль былой савецкай эпохі".

Як адзначае Марылюіза Бэк,"сур'ёзную заклапочанасьць выклікае таксама здароўе Андрэя Саньнікава, які быў жорстка зьбіты падчас арышту 19 сьнежня 2010 году. За гэты час палітыку было адмоўлена ў сустрэчах зь сям’ёй, адвакатам было забаронена распаўсюджваць інфармацыю пра ўмовы ўтрыманьня ў СІЗА. Доказы катаваньняў у турме КДБ прымушаюць мяне асьцерагацца горшага".

Таму, працягвае дэпутатка Бундэстагу, яна ўзяла на сябе "шэфства" над лесам Андрэя Саньнікава, чый лёс — прыклад для дзясяткаў палітычных зьняволеных у Беларусі. Такое шэфства — частка адмысловай праграмы для палітычных зьняволеных у Беларусі, якую вядзе праваабарончая арганізацыя Libereco.
XS
SM
MD
LG