Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Куляшоў просіць дадатковых грошай на бясьпеку


Анатоль Куляшоў
Анатоль Куляшоў
Яшчэ тры выбухі, якія плянавалі зьдзейсьніць арганізатары выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка, павінны былі таксама здарыцца ў сталіцы. Пра гэта сёньня сказаў журналістам міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў, які выступаў у Палаце прадстаўнікоў.

Міністар паведаміў, што распачаты дзьве крымінальныя справы. Адна — супраць арганізатараў выбуху, другая — супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія з-за сваёй нядбайнасьці не прадухілілі выбух у мэтрапалітэне.

Анатоль Куляшоў з трыбуны Авальнай залі прызнаў, што ў Беларусі, акрамя транспартных, "існуе дастатковая колькасьць вельмі прыступных аб'ектаў. Для таго каб зрабіць іх бясьпечнымі, патрэбны дадатковыя тэхнічныя і грашовыя сродкі. За два-тры месяцы мы гэтыя пытаньні ня вырашым", — сказаў міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG