Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Лібію павінна прыбыць камісія ААН для расьследаваньня заяў пра масавыя парушэньні правоў чалавека з пачатку ўзброенага канфлікту паміж сіламі Муамара Кадафі і паўстанцамі.

Камісія ў складзе трох чалавек была сфармаваная Радай ААН у справе правоў чалавека. Яна павінна праверыць шматлікія паведамленьні пра злачынствы супраць мірнага насельніцтва з боку сілаў Муамара Кадафі. Аднак, як заявілі члены камісіі, будуць таксама правярацца і паведамленьні пра парушэньні правоў чалавека з боку паўстанцаў і сілаў НАТО. Улады Лібіі заявілі, што гатовыя супрацоўнічаць з камісіяй.

У аўторак сілы, якія захавалі вернасьць Муамару Кадафі, працягвалі абстрэл гораду Місурата, а авіяцыя НАТО наносіла ўдары па пазыцыях урадавых войскаў.
XS
SM
MD
LG