Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абраны новы кіраўнік ураду Тыбету ў выгнаньні


Абраны новы кіраўнік ураду Тыбету ў выгненьні. Гэта 43-гадовы Лабсан Сангай – юрыст, выкладчык Гарвардзкага ўнівэрсытэту ў ЗША.

Ён атрымаў 55 адсоткаў галасоў на выбарах, якія адбыліся ў сакавіку. У выбарах узялі ўдзео дзесяткі тысячаў тыбетцаў, якія жывуць у розных краінах сьвету.

Да новага кіраўніка ўраду ў выгненьні пяройдуць палітычныя паўнамоцтвы духоўнага лідэра тыбетцаў Далай-ламы, які нядаўна заявіў пра адыход ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Сангай нарадыўся ў Індыі і ніколі ня быў у Тыбеце.

Тыбецкі ўрад ў выгненьні лічыцца пераемнікам кіраўніцтва тыбецкай дзяржавы да яе акупацыі Кітаем у 1950 годзе і афіцыйна не прызнаны ніводнай краінай сьвету.
XS
SM
MD
LG