Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналіста будуць судзіць за лаянку і непадарадкаваньне міліцыянтам


Уладзіслаў Старавераў

Уладзіслаў Старавераў

Віцебскі журналіст Уладзіслаў Старавераў ноч правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня і цяпер чакае суду. Міліцыянты затрымалі яго 26 красавіка пад час “чарнобыльскай” акцыі, якую хлопец здымаў на відэакамэру.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным накінуліся на Ўладзіслава Стараверава са сьпіны, бо ім не спадабалася, што яны таксама трапляюць у відэасюжэт. Хлопцу заламілі рукі і некалькі мэтраў валачылі па зямлі. Тры гадзіны яго трымалі ў Кастрычніцкім РАУС, а потым адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Ніякіх пратаколаў, як кажа сам Старавераў, на яго не складалі – прынамсі, ён ніякіх папер не падпісваў. І толькі па дарозе ў ІЧУ ён даведаўся ад ахоўнікаў, што яго вінавацяць у дробным хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы, -- а таксама ў непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікам міліцыі.

Справу Ўладзіслава Стараверава мае разгледзець Кастрычніцкі райсуд Віцебску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG