Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Sony, верагодна, скралі канфідэнцыйную інфармацыю кліентаў


3-D ноўтбук Sony

3-D ноўтбук Sony

Карпарацыя Sony паведаміла ў аўторак, што хакеры маглі выкрасьці ў яе канфідэнцыйныя дадзеныя аб дзясятках мільёнаў карыстальнікаў службы PlayStation Network (PSN).

Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб паролях, электронных і пачтовых адрасах, дадзеных крэдытных картак.

Паводле заявы Sony, атака хакераў здарылася паміж 17 і 19 красавіка, Неўзабаве сэрвіс быў адключаны і мае быць перазапушчаны найбліжэйшым часам – з палепшанай сыстэмай бясьпекі.

PlayStation Network – папулярная служба, зьвязаная з кампутарнай прыстаўкай PlayStation, якую выпускае Sony. На ім можна набываць новыя вэрсіі гульняў, аўдыё- ды відэафайлы. Сэрвіс мае каля 77 мільёнаў карыстальнікаў.
XS
SM
MD
LG